Лукашэнка заклікаў Украіну не спяшацца з выхадам з СНД (відэа)
Кіраўнік дзяржавы 30 траўня сустрэўся ў Мінску з кіраўнікамі ўрадаў краін СНД.
Аляксандр Лукашэнка адрэагаваў на заявы Кіева пра магчымы выхад з Садружнасці незалежных дзяржаваў. "Ніколі не спяшайцеся пакінуць гэтую нармальную пляцоўку ўзаемадзеяння. Мы размаўляем на адной мове, аднолькава думаем і нікуды не падзенеш тыя дзесяцігоддзі, якія былі пражытыя разам", — сказаў Лукашэнка.
Кіраўнік Беларусі адзначыў, што "вярнуцца [у СНД] значна больш складана: і твар захаваць трэба і яшчэ нейкія праблемы".
У той жа час Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што СНД сёння перажывае складаны перыяд. Але беларускі бок разглядае гэтае міждзяржаўнае аб'яднанне, як значнае і запатрабаванае. Лукашэнка не выключае, што часам "не хапае аператыўнасці і скаардынаванасці пры прыняцці важных рашэнняў", і гэтую праблему трэба вырашыць.
Фота — ria.ru