Лябедзька: З адвакаткай Ірынай Бурак я да суда не дайшоў
Адвакатка гендырэктара "Уралкалія" сваім часам абараняла Анатоля Лябедзьку, затрыманага за Плошчу-2010.
Кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі ў каментары Еўрарадыё паведаміў, што як пра чалавека ён мае пра Ірыну Бурак добрыя ўражанні. Але да суда ён рыхтаваўся з іншым адвакатам.
Анатоль Лябедзька: "У мяне такое адчуванне, што на яе быў пэўны ціск. І напрыканцы яна, фактычна, не тое каб адмовілася, але вельмі выразна сказала: калі будзе суд, гэта будзе выключна палітычны працэс, і лепш бы я падстрахаваўся яшчэ некім. І я ўзяў знаёмага, якога даўно ведаю, і да суда ўжо рыхтаваўся з іншым адвакатам. А так — што сказаць... Я яе бачыў разы тры на пачатку і адзін раз напрыканцы. А потым ужо адваката да мяне не дапускалі".
Нагадаем, што Ірыну Бурак называюць найбольш верагоднай адвакаткай Уладзіслава Баўмгертнера. Расійскія адвакаты не могуць абараняць затрыманага бізнэсоўца, бо іх адвакацкія ліцэнзіі ў нас не дзейнічаюць.
Фота — ua.all.biz