"Ляпіс Трубяцкі" вызначыўся з датамі развітальнага "Happy End Tour"
Апошнія канцэрты гурта адбудуцца ў Кіеве, Вільні, Маскве і Санкт-Пецярбургу.
"Ляпіс Трубяцкі" абвясціў даты развітальнага тура. "Happy End Tour" стартуе 22 жніўня ў маскоўскім "Главклубе" і завершыцца 28 жніўня таксама ў Расіі, у Санкт-Пецярбургу.
Таксама музыкі адыграюць фінальныя канцэрты 23 жніўня ў Вільні ў клубе Loftas і на кіеўскім стадыёне "Дынама" 26 жніўня. Мяркуючы па ўсім, канцэртаў у Беларусі гурт не плануе.
Як паведамляецца, публіцы будзе прадстаўленая праграма "Клоуна няма", якая прысвечаная рашэнню Сяргея Міхалка пра роспуск гурта. Паводле заявы іх фронтмэна, "Ляпісы" перастануць існаваць з першага верасня.