Лёсаванне ЧС-2018: Беларусь згуляе з Галандыяй, Францыяй, Швецыяй
Некаторыя эксперты кажуць, што беларускія футбалісты трапілі ў "групу смерці". Аляксандр Хацкевіч так не лічыць.
25 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу прайшло лёсаванне кваліфікацыі футбольнага чэмпіянату свету 2018 года (яго прыме Расія). Зборная Беларусі трапіла ў групу "А", яе сапернікі — Галандыя, Францыя, Швецыя, Балгарыя, Люксембург.
Галоўны трэнер беларускай зборнай Аляксандр Хацкевіч у каментары "Прессболу" адзначыў, што наша група "адна з самых магутных". "Не скажу, што я расчараваны. Так, дзесьці магло пашанцаваць больш, але маем дастаткова цікавы варыянт", — сказаў Хацкевіч. Ён не лічыць, што беларусы трапілі ў "групу смерці".
Склад іншых груп наступны:
Група "В": Партугалія, Швейцарыя, Венгрыя, Фарэрскія Астравы, Латвія, Андора.
Група "С": Нямеччына, Чэхія, Паўночная Ірландыя, Нарвегія, Азербайджан, Сан-Марына.
Група "D": Уэльс, Аўстрыя, Сербія, Ірландыя, Малдова, Грузія.
Група "E": Румынія, Данія, Польшча, Чарнагорыя, Арменія, Казахстан.
Група "F": Англія, Славакія, Шатландыя, Славенія, Літва, Мальта.
Група "G": Іспанія, Італія, Албанія, Ізраіль, Македонія, Ліхтэнштэйн.
Група "H": Бельгія, Боснія і Герцагавіна, Грэцыя, Эстонія, Кіпр.
Група "I": Харватыя, Ісландыя, Украіна, Турцыя, Фінляндыя.
Фота: ФК "Дынама-Мінск"