Макс Мірны адкрые этап міжнароднага тэніснага турніра ў Пінску
Пераможцы турніра прадставяць нашу краіну ў сусветным фінале “Nike Junior Tour”, які адбудзецца ў ЗША.
Пяць год таму пры падтрымцы Макса Мірнага Беларусь далучылася да тэніснага турніра “Nike Junior Tour”. У ім удзельнічаюць тэнісісты ва ўзросце ад 12 да 14 год, якія ў два этапы разыгрываюць пуцёўкі ў міжнародны фінал.
Спачатку мацнейшыя спартоўцы выяўляюцца на абласных узроўнях. Этап Брэсцкай вобласці сёлета пройдзе ў Пінску. 13 ліпеня спаборніцтвы адкрые чэмпіён Алімпіяды ў Лондане Макс Мірны.
Пасля лепшыя тэнісісты з рэгіёнаў сустрэнуцца рэспубліканскім фінале. Пераможцы турніру прадставяць нашу краіну ў сусветным фінале “Nike Junior Tour”, які адбудзецца ў ЗША.
Фота: www.unicef.by.