Максім Мірны і Фелісіяна Лопес прайгралі ў паўфінале турніра ў Цынцынаці
Яны саступілі Даніэлю Нестору і Эдуарду Ражэ-Васеліну з лікам 5:7, 4:6.
У нашага суайчынніка Максіма Мірнага (36-е месца ў парным рэйтынгу) і іспанца Фелісіяна Лопеса (52-ое) не атрымалася выйсці ў фінал тэніснага турніру ў амерыканскім Цынцынаці.
У паўфінале беларуска-іспанскі дуэт саступіў канадцу Даніэлю Нестору (25) і французу Эдуарду Ражэ-Васеліну (23) з лікам 5:7, 4:6.
У першым крузе Мірны і Лопес абыгралі уругвайца Пабла Куэвас (29) і суайчынніка Лопеса Давіда Марэра (24) − 7:6 (7:2), 3:6, 10:6 (тай-брэйк), у другім раўндзе ўзялі верх над італьянцамі Сімоне Балелі (8) і Фабіа Фаньініва (7) − 6:3, 6:3, а ў чвэрцьфінале перамаглі Леандэра Паеса (30) з Індыі і швейцарца Станісласа Ваўрынку (136) з лікам 3:6, 6:2, 14:12 (тай-брэйк), паведамляе БелаПАН.
Прызавы фонд турніра складае 3,82 млн долараў.
Фота: tut.by