Максім Мірны прайграў у паўфінале парнага разраду на турніры ў Мемфісе

Беларускі тэнісіст Максім Мірны і харват Іван Додзіг не змаглі выйсці ў фінал тэніснага турніру ў Мемфісе (ЗША).

Як паведамляе БелаПАН, беларуска-харвацкі дуэт прайграў іншай пары — паляку Мар'юшу Фырстэнбергу і мексіканцу Сант'яга Гансалесу — 7:6 (7:4), 4:6, 5:10 (тай-брэйк).

Перад гэтым беларус і харват выйгралі ў шведа Ёхана Брунстрэма і амерыканца Нікаласа Манро — 7:5, 7:6 (9:7), а потым — у аўстралійцаў Джона-Патрыка Сміта і Майкла Венуса — 6:3, 6:4.

Дарэчы, Мірны выйграваў спаборніцтвы ў Мемфісе ў 2011 і 2012 гадах, калі гуляў у пары з канадцам Дэніэлам Нестарам. Прычым у фінале 2012 года адным з яго сапернікаў быў Іван Додзіг.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі