Максім Мірны вярнуўся ў лік 25 наймацнейшых парных тэнісістаў свету
У новым рэйтынгу АТП, апублікаваным 3 сакавіка, ён займае 24-е месца. На мінулым тыдні наш суайчыннік займаў 28-е месца.
На апошнім турніры ў мексіканскім Акапулька Мірны і яго новы партнёр іспанец Фелісіяна Лопес дайшлі да фіналу.
Як нагадвае БелаПАН, 36-гадовы Мірны пакінуў топ-25 сем тыдняў таму — 13 студзеня. Спартовец узначальваў парны рэйтынг з 9 чэрвеня па 7 верасня 2003 года, з 20 кастрычніка 2003 года па 1 лютага 2004-га, з 29 студзеня па 15 красавіка 2007 года і з 7 траўня па 9 верасня 2012-га.
Фота — tennis.by