Максім Мірны застаўся без партнёра

Нагадаем, што нядаўна беларуска-румынскі дуэт не здолеў кваліфікавацца на выніковы турнір АТП у Лондане. У каментары "Прессболу" Мірны заявіў, што вялікіх вынікаў іх тандэм з Тэкаў у цяперашнім сезоне не дасягнуў, таму яны прынялі рашэнне ў будучым годзе будаваць свае кар'еры з іншымі партнёрамі. У прыватнасці, Тэкаў правядзе 2014 год у пары з галандцам Жан-Жульенам Роджарам.



Сам беларускі тэнісіст пакуль знаходзіцца ў пошуку, бо ўсіх чыста парных гульцоў ужо разабралі. Мірны не выключае, што яму давядзецца гуляць з "адзіночнікам", які выступае таксама і ў парным разрадзе.



Фота — pressball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі