Месца, дзе ў Мінску з'явіцца "НЛА", трымаецца ў таямніцы
Лакацыю, дзе ўсталююць аб'ект, не называюць
Месца, дзе ў Мінску з'явіцца "НЛА", трымаецца ў таямніцы. Гаворка пра новы светлавы аб'ект, які мусіць упрыгожыць сталіцу. У найбліжэйшыя дні яго будуць мантаваць.
Прадстаўнік прадпрыемства "Мінскгарсвятло" Яўген Стасяловіч кажа ў каментары minsknews.by, што згаданы аб'ект выкананы "ў форме НЛА". Лакацыю, дзе яго ўсталююць, не называюць, бо хочуць зрабіць "пераднавагодні сюрпрыз".
Сёлета Мінск упрыгожаць 550 светлавых канструкцый. Калі 125 з іх — гэта аб'ёмныя фігуры, дык астатнія маюць "розныя абстрактныя формы".
Працягласць навагодняй падсветкі ў сталіцы перавысіць 250 кіламетраў. Гэта на 2 км больш, чым летась.
Раней Еўрарадыё вывучала, колькі ўлады марнуюць на ўпрыгожванне гарадоў да Новага года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.