Мінгандлю заяўляе пра кантроль за коштамі на спажывецкім рынку

Міністэрства гандлю заяўляе, што сітуацыя з цэнамі на спажывецкім рынку Беларусі цяпер даволі спакойная. Як адзначаецца ў заяве прэс-службы ведамства, асобныя спробы неабгрунтавана павысіць кошты адсочваюцца і спыняюцца.

Так, чыноўнікі Мінгандлю на працягу аднаго дня здолелі адмяніць загад ад 21 жніўня, згодна з якім у гандлёвай сетцы "5 Элемент" кошты на бытавую тэхніку павялічыліся да 20%. Кошты вярнуліся да ранейшага ўзроўню.

25 жніўня Мінгандлю прыпыніла дзейнасць крамы ТАА "Гарматны" ў Гомелі, у тым ліку за парушэнне парадку коштаўтварэння.

Па словах чыноўнікаў ведамства, яны кантралююць кошты як на харчовыя, так і на нехарчовыя тавары. Асаблівая ўвага надаецца рынкам краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі