Мінгарсуд пацвердзіў ранейшы прысуд па справе Андрэя Бандарэнкі

12 жніўня суд Кастрычніцкага раёна Мінску прызначыў былому дырэктару прыватнай інфармацыйна-асветніцкай установы "Платформа інавэйшн" чатыры гадыоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. За кошт амністыі тэрмін быў скарочаны да трох гадоў, нагадвае БелаПАН

41-гадовы Бандарэнка прызнаны вінаватым у хуліганстве, злосным хуліганстве і асабліва злосным хуліганстве. Гаворка ішла пра тры эпізоды, калі Бандарэнка быў нецвярозы. 

На судзе Бандарэнка некалькі разоў прасіў прабачэння ў пацярпелых, прызнаваў сваю віну па другім і трэцім эпізодзе, выказваў гатоўнасць пакрыць маральную і матэрыяльную шкоду пацярпелым. Яны ніякіх пазоваў не заяўлялі і казалі, што не маюць мэты ізаляваць Бандарэнку ад грамадства. 

Сваякі і абарона Бандарэнкі хочуць абскардзіць сённяшняе рашэнне Мінгарсуда.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі