Мінскае "Дынама" выйграла ў гасцях у "Цюрыха" — 1:0 (фота, відэа)

Мінскае "Дынама" выйграла ў гасцях у "Цюрыха" — 1:0. Гэта быў першы матч 3-га раўнда футбольнай Лігі Еўропы. Гульня была роўная, галявых момантаў каманды стварылі вельмі мала, але дынамаўцам пашанцавала больш. На 63-й хвіліне абаронца "Цюрыха" згуляў рукой у сваёй штрафной пляцоўцы і пенальці рэалізаваў Фатос Бечырай. У далейшым лік не змяніўся.

"Дынама" выступала ў наступным складзе: Гутар, Бегуноў, Паліцевіч, Бангура, Вераціла, Адамавіч (Вітус, 91), Корзун, Карыцька (Някша, 75), Мунір (Цігараў, 56), Расадкін, Бечырай.

Хатні паядынак з "Цюрыхам" дынамаўцы правядуць у Брэсце 6 жніўня.

Фота: fcz.ch

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі