Моцная паводка ў ЗША: 5 чалавек загінулі, 600 — зніклі без вестак

Тысячы людзей вымушаныя былі эвакуявацца з пацярпелых раёнаў. Нацыянальная гвардыя выкарыстала для эвакуацыі людзей ваенную тэхніку. Паводле словаў прадстаўніка акругі Боўдлер, болей за 600 жыхароў лічацца зніклымі без вестак, аднак ён не выключыў, што некаторыя людзі пакінулі свае дамы самастойна і знаходзяцца ў бяспецы.



Разам з тым улады пацярпелых ад паводкі акругаў папярэджваюць, што колькасць загінулых можа ўзрасці. Хоць паводка ўбывае, метэаролагі прагназуюць новыя залевы і штормы.


Моцныя дажджы прывялі да сур’ёзных разбурэнняў і эвакуацыі болей як 2,5 тысяч чалавек. Пашкоджаная тэлефонная сувязь, у многіх раёнах не працуюць і мабільныя тэлефоны з-па пашкоджаных антэн, якія забяспечваюць сотавую сувязь. Пашкоджаныя таксама каля 30 мастоў і некалькі соцень кіламетраў дарог.



За мінулы тыдзень у Каларада выпала болей за 38 сантыметраў ападкаў — амаль палова сярэднегадавога ўзроўню.



Прэзідэнт ЗША Барак Абама напярэдадні ўвёў у затопленых раёнах рэжым надзвычайнай сітуацыі, інфармуе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі