Мокры снег і дажджы чакаюцца ў Беларусі ў выходныя
Умовы надвор'я ў Беларусі будуць фармаваць цёплыя вільготныя паветраныя масы з паўднёвых шырот і франтальныя раздзелы з Заходняй Еўропы.
У пятніцу, 20 лютага, уначы ў многіх раёнах, а днём — месцамі чакаюцца невялікія ападкі: мокры снег, дождж. У асобных раёнах — туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца, паведамляе БЕЛТА. Тэмпература паветра ўначы складзе ад -3 да +2 градусаў, днём будзе ад нуля да 6 градусаў цяпла.
У суботу і нядзелю месцамі прагназуюцца кароткачасовыя ападкі таксама ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад -4 да +2 градусаў, днём — ад нуля да +5 градусаў. Па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да 7 градусаў цяпла.
Фота — kiev-news.com