На аўтазапраўцы прыбіральшчыца была заціснутая фурамі і загінула


Прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці паведамляе, што кіроўцы аўтацягнікоў спалі, калі жанчына сталага веку пачала прыбіраць тэрыторыю АЗС. Адзін з вадзіцеляў прачнуўся і вырашыў з'язджаць, ён пачаў здымаць машыну з ручнога тормазу. У гэты момант фура пакацілася назад і паўпрычэпам прыціснула жанчыну да кабіны іншага аўтацягніка.



Пацярпелая памерла на месцы. Паведамляецца, што яна ўладкавалася на працу толькі тры тыдні таму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі