На чацвер сіноптыкі абяцаюць дажджы з градам
14 жніўня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, чакаюцца навальніцы. Месцамі прагназуюцца моцныя залевы, удзень магчымы град.
Вецер будзе пераменных напрамкаў 4-9 метраў за секунду з парывамі да 14 метраў за секунду. Месцамі прагназуецца шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 метраў за секунду, інфармуе БЕЛТА.
Тэмпература паветра ўначы складзе +12...+18 градусаў, удзень паветра прагрэецца ад +22 градусаў па паўночным захадзе да 33 градусаў цяпла па паўднёвым усходзе краіны.