На Кастрычніцкай плошчы Мінска затрымалі дрыфтара-беларуса

Незвычайнае здарэнне адбылося ў ноч з пятніцы на суботу на Кастрычніцкай плошчы беларускай сталіцы. Падрабязнасці інцыдэнту для Еўрарадыё распавёў кіраўнік прэс-службы мінскай гарадской міліцыі Аляксандр Ластоўскі.

Ластоўскі: “Каля гадзіны ночы супрацоўнікі АМАПа ўбачылі, як на Кастрычніцкай плошчы аўтамабіль "AUDI 100" наразае кругі. Кіроўца вырашыў учыніць дрыфтынг на высокай хуткасці. У машыне знаходзіліся тры маладыя чалавекі, два з іх былі яўна нецвярозыя. Пагрозамі звальнення і кулакамі пасажыры спрабавалі ўздзейнічаць на міліцыянтаў”.

У выніку парушальнікаў затрымалі, на іх склалі па два адміністрацыйныя пратаколы. Парушальнікам ужо выпісаныя штрафы, дадае Ластоўскі.

Нагадаем, што каля двух тыдняў таму на Кастрычніцкай плошчы дрыфтаваў грамадзянін Расіі. Відэа сваіх "аўтаподзвігаў" ён выклаў у інтэрнэт. Парушальніка ўдалося адшукаць, і ён будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, кажуць мінскія міліцыянты.

Расіяне зладзілі дрыфт на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску (відэа)

Фота аўтамабіля парушальнікаў — guvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі