На Міншчыне канфіскавалі ўжо 30 аўто ў п'яных кіроўцаў
Такую колькасць аўтамабіляў сканфіскавалі з таго часу, як стала больш жорсткай адказнасць за п'янае кіраванне.
Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на начальніка УУС Мінскага аблвыканкама Віктара Сянько. Прычым, па словах міліцыянта, дзве адзінкі аўтатэхнікі належалі юрыдычным асобам.
Дарэчы, у 2013 годзе ў Мінскай вобласці па віне нецвярозых кіроўцаў было здзейснена 11 ДТЗ (у 2012 годзе — 150). У іх загінулі 20 чалавек і 127 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Агулам падраздзяленні ДАІ Міншчыны затрымалі больш за 7300 такіх кіроўцаў. Пачатыя 693 крымінальныя справы за паўторнае знаходжанне п'яным за рулём на працягу года.
Папраўкі ў заканадаўства, якія робяць больш жорсткай адказнасць за нецвярозае кіраванне аўтамабілем, набылі моц 24 кастрычніка 2013 года.
Фота — vsluh.ru