На волю выйшаў Ілля Дабратвор, арыштаваны за нацыянальны сцяг
Увечары 4 верасня пасля 5-дзённага арышту з Акрэсціна выйшаў грамадскі актывіст Ілля Дабратвор.
Як паведамляла Еўрарадыё, яго затрымалі 30 жніўня ў метро на станцыі "Уручча" з бел-чырвона-белым сцягам. Сваю акцыю Дабратвор патлумачыў тым, што хацеў на дзень нараджэння Лукашэнкі нагадаць, што не ўсе падтрымліваюць цяперашнюю ўладу.
Прысуд Дабратвору вынес суддзя Сяргей Бандарэнка, які судзіў палітвязня Алеся Бяляцкага.
Ілля Дабратвор — актывіст Руху салідарнасці “Разам”, зарэгістраванага ў Чэхіі.
Фота — з фэйсбука Алега Корбана