На вясельны картэж у Гродне ДАІ склала 11 пратаколаў
Парушальнікаў злавілі ў пятніцу.
Супрацоўнікі ДАІ звярнулі ўвагу на калону ўпрыгожаных у гонар урачыстасці аўтамабіляў. З машыны, якая ехала ў галаве калоны, быў зняты пярэдні рэгістрацыйны знак, машына ў хвасце рухалася такім чынам, што ні справа, ні злева немагчыма было яе вызначыць. У двух пазадарожніках пасажыры павысоўваліся ў вокны.
Пасля спынення высветліліся новыя абставіны: двое шафёраў не мелі пры сабе правоў кіроўцы, адзін аўтамабіль быў незарэгістраваны ў ДАІ, апроч таго, у аўтамабіляў шкло было зацемненае звыш нормы. Агулам за дапушчаныя парушэнні складзена 11 пратаколаў, інфармуе БЕЛТА.
Ці паспелі маладыя на ўрачыстасці з-за гэтай прыкрай затрымкі, не паведамляецца.