На Яве пачалася масавая эвакуацыя з-за вывяржэння вулкана
Улады Інданезіі пачалі эвакуацыю больш як 200 тысяч жыхароў з мясцовасці, прылеглай да гары Келуд на востраве Ява.
Прычынай стала павелічэнне актыўнасці вулкана, перадае ВВС. Два вывяржэнні выкінулі ў атмасферу велізарную колькасць попелу. Яго выявілі ў сваіх дамах нават жыхары горада Сурабая, які ляжыць за 130 км ад вулкана.
Тры асноўныя аэрапорты цэнтральнай Явы — Сурабая, Сола і Джак'якарта — закрыліся. Яны непакояцца за рухавікі самалётаў і зніжэнне бачнасці.
Фота — wikimedia.org