Нацбанк папоўніў спіс інфармацыі, якая трапляе пад банкаўскую таямніцу

Нацбанк / Еўрарадыё
Нацбанк / Еўрарадыё

Нацбанк пашырыў спіс інфармацыі, якая трапляе пад банкаўскую таямніцу. Змены пачнуць дзейнічаць з 1 лютага.

Ужо з серады банкаўскуй таямніцай будзе лічыцца аплата электронных паслуг і адміністрацыйных працэдур. Гаворка ідзе ў тым ліку пра ўліковы нумар плацельшчыка і атрымальніка плацяжу (УНП), а таксама банкаўскія рэквізіты.

Таксама банкаўскай таямніцай будзе лічыцца інфармацыя, якую беларусы атрымліваюць праз агульнадзяржаўную аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму (ААІС), калі заказваюць праз яе электронныя паслугі. Сюды ўключаеца і адзіны партал электронных паслуг. Напрыклад, гэта могуць быць звесткі, ці ўключылі чалавека ў базу "дармаедаў". За гэтую паслугу спаганяецца збор, пры яе аплаце чалавек можа паказваць свае банкаўскія звесткі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі