Надакучылі дранікі? Ляпіце манты! Сямейны рэцэпт ад Розы Турарбекавай

Роза Турарбекава і яе манты

Роза Турарбекава і яе манты / Еўрарадыё

У снежні, гартаючы стужку Фэйсбука, хтосьці з рэдакцыі Еўрарадыё натрапіў на некалькі фотаздымкаў, якія размясціла ў сябе на старонцы дацэнтка, кандыдатка гістарычных навук Роза Турарбекава.

— Гэта ж манты! — пачуўся захоплены голас калегі.

Усе ўтаропіліся на экран ноўтбука. Справа была ўвечары, але праз дэдлайны, якія падціскалі ў канцы года, паабедаць ніхто не паспеў. І, магчыма, таму працэс гатавання мантаў, зафіксаваны на здымках, ніяк не даваў нам спакою.

Няўжо манты можна прыгатаваць дома? А атрымаецца?..

— У сваёй сям'і я гатую іх ужо больш за 20 гадоў, і ні разу вынік мяне не падводзіў. Галоўнае — добрыя прадукты і дакладнае выкананне правілаў гатоўкі, — з веданнем справы кажа наша незалежная экспертка, якая ласкава пагадзілася падзяліцца таямніцамі сваёй вытанчанай стравы. Мы ж з задавальненнем дзелімся імі з чытачамі.

 

Сямейная традыцыя, якую "арыштавалі" на год

Расказвае Роза Турарбекава:

— Манты — гэта цэнтральнаазіяцкая страва. Яе гатуюць ва ўсёй Цэнтральнай Азіі, уключна з Казахстанам, а таксама ў некаторых іншых краінах, напрыклад, у Турцыі, Манголіі, Карэі.

У нашай сям'і манты сталі гатаваць пад Новы год, калі ў сям'і з'явілася мантаварка — такая спецыяльная каструля, прызначаная менавіта для гэтай стравы, што гатуецца на пары. Мне тады было гадоў 11 ці 12, таму з дзяцінства манты асацыююцца ў мяне менавіта з зімовымі святамі.

Надоели драники? Лепите манты! Семейный рецепт от Розы Турарбековой
На кухні ў Розы Турарбекавай

Роза Турарбекава працягвае:

— Падчас гатавання ў мантаварцы ёсць тры правілы. Першае — трэба паставіць ваду загадзя, каб бляхі, куды выкладваюцца манты, прагрэліся. На халодныя класці нельга.

Акрамя таго, каб манты не зліпліся, трэба абавязкова, пасля таго як бляхі прагрэюцца, змазаць іх алеем. Тое самае трэба зрабіць з кожнай мантынай. Не кладзіце іх занадта блізка адну да адной, пакідайце прамежкі, бо падчас гатавання манты павялічваюцца. Для добрай гаспадыні зліплыя манты — гэта ганьба, трэба зрабіць так, каб кожная была цэленькай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі