Надвор’е на панядзелак: даволі цёпла, месцамі — дажджы
У бліжэйшыя суткі, 1 ліпеня ў Беларусі прагназуецца пераменная хмарнасць.
Уначы месцамі, удзень па паўночным усходзе чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночна-заходні ўмеркаваны, пры навальніцах парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе 7-13 градусаў вышэй за нуль, па ўсходзе да плюс 15. Удзень прагназуецца плюс 19-25 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.