Намеснік кіраўніка Нацбанка можа перайсці ў камерцыйны банк

Намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Сяргей Дубкоў можа перайсці ў камерцыйны банк. Неафіцыйна паведамляецца, што банкір пераходзіць у "Белінвестбанк", дзе таксама будзе займаць кіраўнічую пасаду, перадае БелаПАН.

Паводле інфармацыі Нацбанка, кандыдатура Дубкова прайшла ацэнку адпаведнасці кваліфікацыйным патрабаванням і патрабаванням да дзелавой рэпутацыі, яна адобраная кваліфікацыйнай камісіяй у якасці аднаго з кіраўнікоў камерцыйнага банка.

Дарэчы, "Белінвестбанк" — чацвёрты па велічыні банк Беларусі. Да 2020 года урад павінен прадаць Еўрапейскаму банку рэканструкцыі і развіцця кантрольны пакет "Белінвестбанка".

Сяргей Дубкоў працуе ў Нацбанку з 1998 года. Намеснікам старшыні праўлення Нацбанка ён стаў у лістападзе 2010 года.

Фота: СТВ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі