Напаўаголеныя актывісткі Femen зноў напалі на Ангелу Меркель


Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель наведала ўрачысты прыём, арганізаваны Альянсам нямецкіх кінапрадусараў. Адразу пасля яе з'яўлення на "прарыў" праз ахову кінуліся чатыры напаўаголеныя актывісткі Femen. Аднак іх хутка затрымалі, паведамляе РІА "Новости".


Нагадаем, у красавіку Femen правялі "атаку" на Ангелу Меркуль і расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна на прамысловым кірмашы ў Гановеры. На мінулым тыдні яны арганізавалі акцыю каля будынка ведамства канцлера ў цэнтры Берліна. Цяперашняя акцыя мела на мэце прыцягнуць увагу да лёсу актывістак руху, якіх асудзілі ў Тунісе на чатыры месяцы турэмнага зняволення.

Femen: Калі бегла на Пуціна і распраналася, бачыла, як змяняецца яго твар

Лукашэнка можа не баяцца FEMEN падчас візіту ў Кіеў

Фота — bild.de

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі