Найбольш уплывовы беларускі “злодзей у законе” атрымаў умоўны тэрмін

У крымінальных колах ён больш вядомы як Цімоха Гомельскі. Падсудны быў прызнаны вінаватым ў незаконным захоўванні наркотыкаў у асабліва буйным памеры і асуджаны трох гадоў пазбаўлення волі ўмоўна.


Як адзначае выданне Прайм-Крайм, Аляксандр Цімашэнка — сын высокапастаўленага чыноўніка гомельскай партыйнай камуністычнай наменклатуры. На сённяшні дзень з'яўляецца самым уплывовым беларускім “злодзеем у законе”. Мінулыя лагерныя заслугі Цімохі былі адзначаны вядомымі аўтарытэтамі Япончыкам і Дзедам Хасанам ў 1996 годзе ўзвядзеннем яго ў зладзейскі сан і прызначэннем у Еўропу ў якасці іх эмісара.



Некалькі гадоў таму Цімашэнка рэзка разышоўся ў поглядах са сваімі “хроснымі бацькамі” і павёў сваю гульню пад уплывам грузінскіх злодзеяў. У снежні мінулага года ў Дубаі з падачы Цімохі зладзейскім тытулам былі надзелены адразу чацвёра беларусаў: Паштэт, Муму, Медзведзяня і Лебедзь.


Пасля ўступлення ў зладзейскую сям'ю ўся чацвёрка атабарылася ў Расіі. Неўзабаве кожны з іх быў па чарзе затрыманы ў маскоўскім рэгіёне за захоўванне наркотыкаў. Апошнім, за кім прыйшлі паліцыянты, быў сам Цімоха. “Злодзея у законе" схапілі з порцыяй гашышу проста ў яго шыкоўным асабняку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі