Не менш як 125 чалавек затрыманы пасля вяртання ў Беларусь сёлета
Большасць затрымалі пасля таго, як іх тэлефоны праверылі супрацоўнікі КДБ ці мытні
У 2023 годзе не менш як 125 чалавек былі затрыманы пасля вяртання ў Беларусь з-за мяжы. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Большасць затрымалі пасля таго, як іх тэлефоны праверылі супрацоўнікі КДБ ці мытні. Вядома, што пасля значная частка з іх была прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці за "распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў".
Часцей за ўсё людзей затрымліваюць пасля вяртання з Літвы, але праверкі і затрыманні адбываюцца на ўсіх дзейных пунктах пропуску - у тым ліку, часта затрымліваюць і пасля праверак на мяжы з Расіяй, адзначаюць праваабаронцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.