Нідэрланды, АБСЕ і ДНР дамовіліся пра вываз абломкаў Боінга
Адпаведны пратакол быў падпісаны ўвечары 14 лістапада, паведамляюць замежныя інфармацыйныя агенцтвы.
Як паведамляюць у прэс-службе МНС самаабвешчанай “Данецкай народнай рэспублікі”, вываз частак самалёту, які пацярпеў крушэнне ў небе над Данеччынай, можа пачацца ўжо ў нядзелю, 16 лістапада.
У сваю чаргу ўрад Галандыі напярэдадні заявіў, што спецыялісты з гэтай краіны пачалі збіраць абломкі самалёта.
Пасажырскі Боінг 777 кампаніі “Малазійскія авіялініі” быў збіты 17 ліпеня. Усе 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце, загінулі. Большасць пасажыраў былі грамадзянамі Нідэрландаў.