Някляеў каля гадзіны размаўляў у Кіеве з Парашэнкам

Някляеў каля гадзіны размаўляў у Кіеве з Парашэнкам

Уладзімір Някляеў каля гадзіны размаўляў у Кіеве з Пятром Парашэнкам. Сустрэча прайшла сам-насам у Адміністрацыі прэзідэнта. Беларускі паэт і палітык быў запрошаны ва Украіну на цырымонію ўшанавання памяці Герояў Нябеснай Сотні, інфармуе Радыё Свабода.

Паводле слоў Някляева, ён размаўляў з Парашэнкам "пра палітычную і эканамічную сітуацыю, якая склалася вакол Беларусі". Украінскі прэзідэнт адзначыў, што калі Беларусь будзе дэмакратычная і еўрапейская, яна стане мацнейшаю. А калі наша краіна застанецца аўтарытарнай і прарасійскай, то сітуацыя для яе будзе вельмі небяспечнай. Таксама гаворка была пра літаратуру.

Уладзімір Някляеў згадаў пра беларуса Міхаіла Жызнеўскага, які загінуў у 2014 годзе падчас рэвалюцыі ў Кіеве. Пётр Парашэнка паабяцаў, што асабіста пасадзейнічае, каб Жызнеўскі атрымаў званне Героя Украіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі