Пад санкцыі Вялікабрытаніі трапіла "дачка" Беларускай нафтавай кампаніі
Пад санкцыі Вялікабрытаніі, уведзеныя 21 чэрвеня, трапілі дзве беларускія кампаніі: Белаэранавігацыя і даччыная структура Беларускай нафтавай кампаніі ў самой Вялікабрытаніі — BNK (UK).
Як піша ТГ-канал zapraukaby, санкцыі датычацца замарозкі рахункаў і актываў BNK (UK), а таксама іншых эканамічных рэсурсаў кампаніі, неабходнасці спыніць здзелкі з ёй.
Гэтая кампанія займаецца экспартам беларускіх нафтапрадуктаў і фармальна трымае ўсе экспартныя кантракты, якія ідуць праз БНК. Прычым сама кампанія з'яўляецца чыста тэхнічнай: усе аперацыі вядуцца з мінскага офіса БНК, але афармляюцца па дакументах праз BNK (UK).
Замарозка рахункаў і актываў BNK (UK) на тэрыторыі Вялікабрытаніі азначае, што кампаніі давядзецца пераводзіць усе дзейныя і запланаваныя кантракты на сябе — БНК не трапіла пад санкцыі. Але зарэгістраваць новую кампанію ў краінах Еўрасаюза ці ў Вялікабрытаніі яна ў цяперашняй сітуацыі не зможа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.