Падчас тэракту ў Турцыі загінулі больш за 30 чалавек (відэа)

20 ліпеня ў турэцкім горадзе Суруч на мяжы з Сірыяй на ўваходзе ў кавярню перад культурным цэнтрам адбыўся выбух. Загінулі 32 чалавекі, каля 100 былі параненыя. Мяркуецца, што мэтай тэрарысткі-смяротніцы былі актывісты маладзёжных арганізацый, якія збіраліся накіравацца ў памежны горад Кобані на тэрыторыі Сірыі, каб паўдзельнічаць у яго аднаўленні. Верагодна тэракт арганізавала групоўка "Ісламская дзяржава", інфармуе ВВС.

Па іншай версіі, выбух быў накіраваны супраць турэцкіх курдаў, якія жылі ў Суручы ў чаканні адпраўкі ў Сірыю для барацьбы з баевікамі "Ісламскай дзяржавы".

МЗС Беларусі адзначае, што нашы грамадзяне, паводле папярэдняй інфармацыі, падчас тэракту не пацярпелі.

Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі