Паліцыя ў Індыі амаль суткі пералічвала канфіскаваны хабар

У Калькуце індыйская паліцыя 21 гадзіну займалася аўтаматычным пералікам грошай, перададзеных мясцоваму інжынеру ў якасці хабару. Купюры лічылі з дапамогай трох лічыльных машын, перадае BBC.

Памер меркаванага хабару склаў 3,2 млн долараў. Іх перадалі інжынеру, які выконвае заказы ад мясцовых уладаў. Дарэчы, сам інжынер арыштаваны разам са сваім сынам, чыя роля ў карупцыйным скандале не ўдакладняецца.

Паведамляецца, што паліцыя знайшла купюры ўсярэдзіне падушак, матрацаў, канапаў, паміж перакрыццямі ў столі, у схованках ў сцяне і ў ваннай пад пліткай, а таксама ў халадзільніку.

Цяпер ахоўнікі парадку збіраюцца праверыць іншыя дамы, дзе жыў інжынер.

Фота: foroffice.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі