Папа Францішак прыедзе ў Вільню

Папа Францішак прыедзе ў Вільню

Папа Рымскі Францішак прыедзе ў Вільню. Візіт пантыфіка ў Літву запланаваны на восень наступнага года. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар літоўскага прэзідэнта Дайва Ульбінайце. Па яе словах, у бліжэйшы час Ватыкан аб’явіць дакладную дату і статус візіту, інфармуе Delfi.

Дарэчы, гэта будзе ўжо другі візіт Папы Рымскага ў Літву. Папярэдні адбыўся ў верасні 1993 года, калі пантыфікам быў Ян Павел II.

Як вядома, Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што хацеў бы бачыць Папу Рымскага на беларускай зямлі. Больш таго, ён прапаноўваў правесці ў Беларусі "гістарычную сустрэчу" пантыфіка і маскоўскага патрыярха (апошні раз — у верасні сёлета). Ці не завітае восенню 2018-га Папа Францішак і ў Беларусь? Усё магчыма. Тым больш, што эстонскія СМІ паведамілі пра верагодны візіт Папы Рымскага ў Талін. А значыць, мэтай візіту з’яўляецца не адна толькі Літва. У кастрычніку 2017 года апостальскі нунцый архіепіскап Габар Пінтэр не выключаў, што ў “недалёкай будучыні” пантыфік наведае Беларусь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі