Паштовая марка "Слуцкія паясы" ўвайшла ў дзясятку лепшых у свеце (фота)

Паштовая марка "Слуцкія паясы" на міжнародным конкурсе ў Аўстрыі ўвайшла ў дзясятку лепшых у свеце. Яна заняла шостае месца. Агулам у конкурсе ўдзельнічалі маркі з 70 краін свету, інфармуе БЕЛТА.

Мастацкая паштовая марка "Слуцкія паясы" была выпушчаная летась Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Беларусі накладам 60 тысяч асобнікаў. Яе вырабілі ў выглядзе роўнабаковага трыкутніка, друкавалі лістамі, якія складаюцца з пяці марак. Кожная з іх знаходзіцца ў перавернутым становішчы адносна іншай. У выніку стварыўся арыгінальны "паштовы пояс".

Фота: philately.by, belarus.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі