Пасля адстаўкі Ганчарэнкі ФК “Кубань” можа спыніць існаванне

“Кубань” можа спыніць існаванне, а частка гульцоў і беларускі спецыяліст Леанід Кучук пяройдуць у “Анжы”. Пра гэта заявіла крыніца агенцтва “Інтэрфакс”.

Паводле крыніцы, да чэрвеня-ліпеня “Кубань” перастане існаваць, бо ў клуба няма грошай. Футбалістаў хутчэй за ўсё прададуць у “Анжы”, а галоўны трэнер хутчэй за ўсё таксама будзе працаваць у махачкалінскай камандзе.
 
Раней у СМІ паведамлялася, што былы галоўны акцыянер “Кубані” Алег Мкртчан заняўся развіццём “Анжы” сумесна з бізнесменам Сулейманам Керымавым. Плануецца, што ўсе ўгоды па пераходзе гульцоў “Кубані” і Кучука будуць аформленыя ў выпадку выхажу “Анжы” ў расійскую прэм’ер-лігу.

Беларускі трэнер Віктар Ганчарэнка, які раней працаваў у БАТЭ, быў адпраўлены ў адстаўку з пасады настаўніка “Кубані” ў сярэдзіне лістапада. Кіраўніцтва клуба абвінаваціла яго ў аслабленні дысцыпліны ў камандзе.

На месца Ганчарэнкі прыйшоў яго суайчыннік Леанід кучук, які раней са скандалам пакінуў маскоўскі “Лакаматыў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі