Павел Севярынец у знак пратэсту ў карцары парэзаў руку
Апазіцыйны палітык, пісьменнік Павел Севярынец заявіў пра бесчалавечныя ўмовы ўтрымання ў ізалятары на Акрэсціна. Раніцай 18 чэрвеня суд Фрунзенскага раёна праз скайп разглядае яго чарговую адміністрацыйную справу. Севярынец знаходзіцца за кратамі, 8 чэрвеня ён быў асуджаны на 15 сутак. Пасля дадаліся новыя суткі, агулам іх ужо 75! Жонка Паўла заявіла, што яго катуюць.
Як паведамляе spring96.org, Павел Севярынец у пачатку пасяджэння паказаў сваю руку, на якой былі бачныя парэзы. “Я парэзаў руку ў знак пратэсту, — гаварыў палітык. — Мяне трымаюць у карцэры 10 дзён без рэчаў!”.
Раней беларускія праваабаронцы заяўлялі пра жорсткае абыходжанне з актывістамі, якія адбываюць адміністрацыйны арышт на Акрэсціна. Аднак МУС ніякіх парушэнняў не знайшло. Наконт гэтай сітуацыі выказаўся амбасадар Еўрасаюза ў нашай краіне Дырк Шубель.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.