Пажар на Майдане Незалежнасці ў Кіеве патушылі
Кіеўская міліцыя праводзіць праверку па факце ўзгарання намётаў і траўмавання ў часе канфлікту на цэнтральнай плошчы 3 чалавек.
Пра гэта паведамілі УНІАН у аддзеле сувязяў з грамадскасцю Галоўнага ўпраўлення МУС у Кіеве. Сёння ў міліцыю паступіла паведамленне пра тое, што на Майдане Незалежнасці адбыўся пажар. На месца здарэння накіраваная следча-аператыўная брыгада.
Пасля таго, як пажар быў ліквідаваны, міліцыянты пачалі апытваць сведкаў і высвятляць абставіны інцыдэнту.
Апроч таго, праваахоўнікі атрымалі паведамленні ад лекараў, што ў медустановы дастаўленыя 3 чалавекі з рознымі траўмамі. Са словаў пацярпелых, яны атрымалі пашкоджанні ў часе канфлікту на Майдане.
У пацярпелах адбылася сутычка з насельнікамі Майдану ў часе спробы разабраць барыкады і намёты.