Піўны намёт, які ўчора з'явіўся ля царквы ў Брэсце, знік (фота)

Як паведамляла Еўрарадыё, 19 чэрвеня каля Васкрасенскага сабора ў Брэсце з'явіўся намёт кампаніі "Брэсцкае піва", а таксама парасоны для столікаў. Летняя пляцоўка размясцілася акурат на аўтапаркоўцы праваслаўнай царквы.

Сезонная піцейная ўстанова не працавала. На самім намёце адсутнічала якая-небудзь інфармацыя пра яго адкрыццё.

Аднак піўны намёт знік так сама раптоўна, як і з'явіўся. Як распавялі відавочцы ў гутарцы з Еўрарадыё, летнюю пляцоўку прыбралі вечарам таго ж дня.

Дарэчы, 21 чэрвеня горад над Бугам наведае Маскоўскі патрыярх Кірыл. Кіраўнік Рускай Царквы адслужыць Боскую літургію акурат у Васкрасенскім саборы Брэста. Магчыма, знікненне піўнога намёта звязана менавіта з візітам патрыярха.

Фотафакт: у Брэсце каля праваслаўнага храму ўсталявалі піўны намёт

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі