Прадстаўнік Беларусі выступіць пятым у другім паўфінале "Еўрабачання"
Афіцыйны прадстаўнік Беларусі на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2016" IVAN выступіць у другім паўфінале пад нумарам пяць, інфармуе БЕЛТА. Сёлета парадкавыя нумары ўдзельнікаў паўфіналаў, як і раней, вызначалі прадзюсары песеннага форуму. На думку арганізатараў, такі падыход дае магчымасць зрабіць шоу больш цікавым і эфектным з пункту гледжання рэжысуры.
У першым паўфінале, 10 траўня, артысты выйдуць на сцэну ў наступным парадку: 1. Фінляндыя; 2. Грэцыя; 3. Малдова; 4. Венгрыя; 5. Харватыя; 6. Нідэрланды; 7. Арменія; 8. Сан-Марына; 9. Расія; 10. Чэхія; 11. Кіпр; 12. Аўстрыя; 13. Эстонія; 14. Азербайджан; 15. Чарнагорыя; 16. Ісландыя; 17. Боснія і Герцагавіна; 18. Мальта.
Для другога паўфіналу, 12 траўня, вызначаны такі парадак: 1. Латвія; 2. Польшча; 3. Швейцарыя; 4. Ізраіль; 5. Беларусь; 6. Сербія; 7. Ірландыя; 8. Македонія; 9. Літва; 10. Аўстралія; 11. Славенія; 12. Румынія; 13. Балгарыя; 14. Данія; 15. Украіна; 16. Нарвегія; 17. Грузія; 18. Албанія; 19. Бельгія.
Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2016" пройдзе ў Швецыі з 10 да 14 траўня. Жывую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу будзе весці тэлеканал "Беларусь 1".