Праезд у Мінску ў грамадскім транспарце падаражэе з 1 снежня

Пры пакупцы талончыка ў кіроўцы трэба будзе заплаціць 3500 рублёў. За праезд у экспрэс-маршруце ад 1 снежня мінчукі і госці горада заплацяць 4300 рублёў. Кошт праязных білетаў павысіцца на 20%, у экспрэс-маршрутах — на 13%.



"Пры павышэнні тарыфаў на праезд улічваюцца прыбыткі насельніцтва", — цытуе словы намесніцы гендырэктара прадпрыемства "Мінсктранс" Ірыны Якубоўскай БЕЛТА. Яна таксама дадала, што сабекошт праезду на цяперашні час складае 6400 рублёў.

Нагадаем, што апошні раз праезд у сталіцы даражэў 1 кастрычніка — з 2000 да 2500 рублёў.

Праезд у цягніках ў 2014 годзе можа падаражэць у 2-2,5 раза

Міністр: Талон у грамадскім транспарце Мінска павінен каштаваць 6000

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі