Прохараў дамовіўся пра куплю долі Керымава ва "Уралкаліі"
Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg.
Раней паведамлялася, што алігарх Міхаіл Прохараў выступае разам з Дзмітрыем Мазепіным — уладальнікам кампаніі "Уралхім". На Мазепіна, як ураджэнца Беларусі, ускладаліся надзеі на ўлагоджанне канфлікту паміж "Уралкаліем" і Беларуссю.
Мільярдэр Сулейман Керымаў выказаў жаданне прадаць свае 21,75% акцый "Уралкалія" пасля таго, як Следчы камітэт Беларусі абвясціў яго ў міжнародны вышук, нагадвае РІА "Новости".
Нагадаем, што ў канцы жніўня КДБ затрымаў гендырэктара "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера. Яго абвінавацілі ў злоўжыванні ўладай, потым справу перакваліфікавалі на крадзеж. Цяпер расійскі менеджар знаходзіцца пад хатнім арыштам у Мінску.
На пачатку верасня Керымава таксама абвінавацілі ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Беларусь падала запыт на Керымава ў Інтэрпол.
Фота — sport-express.ru