Пры вяртанні з Польшчы затрымалі электрыка — за пратэсты 2020-га
Ігар Сарокін
На мяжы затрымалі жыхара Брэстчыны, які вяртаўся з Польшчы. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах у Брэсце ў 2020 годзе.
Відэа з затрыманым з'явілася ў праўладным тг-канале. Мужчына кажа, што выходзіў на праезную частку і перакрываў рух.
Як выявіла "Медыязона", завуць яго Ігар Сарокін. У Польшчы ён працаваў электрыкам. З яго сацсетак вынікае, што мужчыну 35 гадоў і сам ён родам з Жабінкі. У яго ёсць жонка і малое дзіця.
На відэа, якое паказваюць міліцыянты, — брэсцкая акцыя пратэсту 10 жніўня 2020 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.