Прызначаюць ці абіраюць — ці варта ўдзельнічаць у выбарах?

Прызначаюць ці абіраюць — ці варта ўдзельнічаць у выбарах?

Палітычныя партыі агучваюць лічбы: колькі іх актывістаў возьме ўдзел у парламенцкіх выбарах. Самавылучэнцы і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый фарміруюць ініцыятыўныя групы для збору падпісаў за іх вылучэнне кандыдатамі ў дэпутаты. І ўсё гэта на фоне звыклых размоў пра тое, што дэпутатаў не народ выбірае, а прызначае ўлада.

Ці трэба перш, чым аб’яўляць пра свой намер пазмагацца за дэпутацкі мандат, атрымаць на такі крок дазвол уладаў? Ці дазваляе сённяшняя сістэма правядзення выбараў перамагчы сумленна? Ці магчыма правесці выбары так, каб іх вынікі былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю, і што для гэтага трэба?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дэпутат, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Валерый Варанецкі.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна глядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі