Пяць малавядомых славутасцяў Тбілісі

Пяць месцаў, якія нельга прапусціць, ад JamNews
Пяць месцаў, якія нельга прапусціць, ад JamNews

Батанічны сад

Пять малоизвестных достопримечательностей Тбилиси
Батанічны сад Тбілісі. Фота: Нікалаз Урушадзэ, JAMnews

Вядома, тбіліскі батанічны сад дастаткова знакаміты для таго, каб не лічыць яго малавядомым. І ён прыцягвае дастаткова турыстаў. Аднак рэч у тым, што большасць наведнікаў аглядае толькі невялікую яго частку. У той час як яго зацішныя куткі, да якіх трэба яшчэ дабрацца, захоўваюць утульнасць і неапісальную прыгажосць, створаную экзатычнымі раслінамі. А дзякуючы цішыні і ціхамірнасці забываеш, што знаходзішся ў вялікім горадзе.

 

Возера Лісі

Пять малоизвестных достопримечательностей Тбилиси
Возера Лісі, Тбілісі. Фота: Нікалаз Урушадзэ, JAMnews

Месца гэтае ад цэнтра даволі далёка, але яно вартае часу, патрачанага на дарогу. Ваколіцы возера былі добраўпарадкаваныя адносна нядаўна. Тут ёсць выдатны шырокі парк, дзе можна ладзіць пікнікі ці проста шпацыраваць. Таксама веладарожка вакол возера з пракатам ровараў. У возеры можна купацца, а таксама паплаваць па ім на лодцы. Ёсць тут, вядома ж, рэстараны з выдатным відам на возера. Аматараў верхавой язды ўзрадуе тое, што зусім побач знаходзіцца новы іпадром.

 

Найлепшы від на гэты горад?

Пять малоизвестных достопримечательностей Тбилиси
Гатэль "Білтмар-Тбілісі". Фота: Нікалаз Урушадзэ, JAMnews

Безумоўна, усе ведаюць, што найлепшы від на Тбілісі адкрываецца з гады Мтацмінда, куды можна дабрацца на фунікулёры. Аднак канкурэнцыю яму ад нядаўняга часу складае выгляд з новага хмарачоса — гатэля "Билтмар-Тбілісі". Стаўленне тбілісцаў да вонкавага выгляду гэтага будынка, калі шчыра, неадназначнае. Аднак, без усялякіх сумневаў, панарама горада з бара-рэстарана на 31 паверсе "Билтмар-Тбілісі" — гэта новы, цікавы ракурс, якім варта палюбавацца.

 

Клуб Bassiani

Пять малоизвестных достопримечательностей Тбилиси
Клуб Bassiani, Тбілісі. Фота: архіў клуба Bassiani

Клуб пад стадыёнам "Дынама" — культавае месца для аматараў клубнага жыцця, прытым не толькі з Грузіі. Пра гэты клуб ведаюць уплывовыя міжнародныя выданні. У сутарэнні абсталяваная прастора для для музыкі, візуалу, інсталяцый, семінараў, лекцый і майстар-класаў. Некаторыя параўноўваюць гэтае месца з клубамі Берліна. Сюды прыходзяць па добрую электронную музыку і атмасферу свабоды.

 

Фабрыка

Пять малоизвестных достопримечательностей Тбилиси
"Фабрыка", Тбілісі. Фота: Нікалаз Урушадзэ, JAMnews

Вялізны брутальны будынак былой швейнай фабрыкі, размешчаны ў адным з гістарычных раёнаў, стаў новым культурным цэнтрам сталіцы. У цэнтры шматфункцыянальнай арт-прасторы, адкрытай 24 гадзіны ў суткі, праводзяцца цікавыя культурныя мерапрыемствы. Жыць можна тут жа — суперхостэл у тым жа будынку налічвае 400 месцаў! Тут ёсць мноства кавярняў, бараў і крамак — увогуле ўсё, што прыцягвае творчых людзей.

 

JamNews, Тбілісі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі