Расія назвала Рыжскі саміт, у якім паўдзельнічае Беларусь, "антырасійскім"
Пра гэта ў пятніцу заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Аляксандр Лукашэвіч.
24 красавіка Расія выступіла з жорсткай заявай наконт Рыжскага саміта "Усходняга партнёрства", запланаванага на 21-22 траўня. Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расійскай Федэрацыі Аляксандр Лукашэвіч, выступаючы на брыфінгу, падкрэсліў, што мерапрыемства мае "відавочную антырасійскую скіраванасць".
"Мы, вядома, будзем сачыць за тым, як будзе праходзіць саміт у Рызе, але ўжо цяпер відавочна, што нашая рэакцыя будзе жорсткай і прынцыповай", — цытуе словы Лукашэвіча РІА "Новости".
Як вядома, у Рыжскім саміце возьме ўдзел і Беларусь. Хто прадставіць нашу краіну, пакуль невядома. Латвійскі бок не выключае, што запрашэнне атрымае Аляксандр Лукашэнка. Апошнім часам кіраўнік Беларусі неаднаразова адзначаў паляпшэнне адносінаў з ЕС.
Еўрадэпутат: Спадзяюся, да травеньскага саміта Статкевіч выйдзе на волю
Фота: ria.ru