Беларусь атрымала ад Расіі 1 млрд 550 млн долараў
Гэта дзяржаўны фінансавы крэдыт.
Як паведамляе Міністэрства фінансаў нашай краіны, сродкі прадастаўляюцца на абслугоўванне дзяржаўнага доўгу і для папаўнення золатавалютных рэзерваў, інфармуе БЕЛТА.
Нагадаем, што ў ліпені наша краіна атрымала ад Расіі крэдытную падтрымку ў памеры 450 мільёнаў долараў. Такім чынам, агульны памер крэдыту складае 2 млрд долараў.
Фота — AFP