Расія выявіла еўрапейскі рээкспарт з Беларусі

Пра гэта паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на кіраўніка ведамства Сяргея Данкверта. Па яго словах, некаторыя краіны Еўрасаюза пачалі адпраўляць у Беларусь прадукцыю, не паказваючы рэальную краіну паходжання. "Пішуць, напрыклад, Македонія, а намі высветлена, што гэта Польшча і Грэцыя, таму што няма пацверджання македонскага паходжання", — заявіў чыноўнік. 

Рассельгаснагляд на працягу некалькіх дзён зафіксаваў пастаўку ў Расію праз Беларусь партый яблыкаў, персікаў, сліваў, таматаў без указання краіны паходжання або з указаннем дазволеных Турцыі, Сербіі, Македоніі і афрыканскіх краін, у прыватнасці Зімбабвэ. Аднак фітасанітарных дакументаў краін паходжання ў партый не было або яны выклікалі падазрэнні ў расійскіх правяральнікаў. Падчас праверак высветлілася, што гародніна і садавіна пастаўляліся з Польшчы, Славеніі, Нідэрландаў, Літвы ды некаторых іншых краін Еўрасаюза, кажа Данкверт. 

Ён адзначыў, што тавары не мелі фітасанітарных дакументаў. Калі каранцінныя аб'екты будуць трапляцца і надалей, то Рассельгаснагляд прыгразіў увесці абмежаванні на пастаўкі з Беларусі.

Фота — ЕРА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі