"Раснафта" можа страціць у Беларусі каля 20 мільёнаў долараў

Пра гэта заявіў прэзідэнт "Раснафты" Ігар Сечын, перадае interfax.by.


Нагадаем, што кампанія "Транснафта" плануе ў чацвёртым квартале зменшыць аб'ём прапампоўкі ў беларускім кірунку на 400 тысяч тон. У кампаніі патлумачылі гэта неабходнасцю замены трубаў. Большасць экспертаў, аднак, аздначаюць, што такая мера была прынятая пасля арышту ў Мінску гендырэктара "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера.



"Раснафта" незадаволеная рашэннем "Транснафты". Сечын не выключыў, што нафту ў Беларусь давядзецца перавозіць па чыгунцы. "Мне трэба на Мазырскі НПЗ, на свой актыў пастаўляць нафту. Калі будуць скарачаць аб'ёмы паставак прапарцыйна, я пацярплю больш за ўсіх. Таму я чакаю тлумачэнняў", — дадаў ён.



Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі